Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Расейскія суайчыньнікі», што жывуць у Беларусі, падтрымалі вайну ва Ўкраіне


„(Не)вясёлыя кацінкі“. Карыкатура Радыё Свабода.
„(Не)вясёлыя кацінкі“. Карыкатура Радыё Свабода.

Мерапрыемства пад назвай «XIV рэспубліканская канфэрэнцыя беларускіх грамадзкіх абʼяднаньняў расейскіх суайчыньнікаў» з тэмай «Захаваем гістарычную праўду» прайшло ў пасольстве РФ. 

У выніковай рэзалюцыі ўдзельнікі падтрымалі «правядзеньне Расеяй спэцыяльнай ваеннай апэрацыі па дэмілітарызацыі і дэнацыфікацыі Ўкраіны і абароне насельніцтва Данбасу, а таксама рашэньне аб уключэньні ў склад Расейскай Фэдэрацыі чатырох новых субʼектаў, заснаванае на свабодным волевыяўленьні жыхароў ДНР, ЛНР, Запароскай і Херсонскай вобласьцяў», паведамляюць СМІ.

Вырашана «прадоўжыць работу па процідзеяньні фальсыфікацыі гісторыі Расеі, Беларусі, Украіны і Рускага сьвету ў цэлым, спробам перагляду вынікаў Вялікай Айчыннай і Другой сусьветнай вайны», «прымаць актыўны ўдзел у правядзеньні на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь міжнародных вайскова-мэмарыяльных акцый».

Наступная канфэрэнцыя «расейскіх суайчыньнікаў» у Беларусі прызначаная на травень-чэрвень 2023 году.

  • У сьпіс арганізацыяў «расейскіх суайчыньнікаў» у Беларусі ўваходзяць Беларускае грамадзкае абʼяднаньне «Русь», Рэспубліканскае грамадзкае абʼяднаньне «Рускае таварыства», Віцебскае грамадзкае абʼяднаньне «Рускі дом», Грамадзкае абʼяднаньне «Беларускі саюз блякаднікаў Ленінграду», Міжнароднае грамадзкае абʼяднаньне «Русь адзіная», Культурна-асьветніцкае грамадзкае абʼяднаньне «Преображение», асьветніцкае грамадзкае абʼяднанае «Наша Русь», Беларускі літаратурны саюз «Полоцкая ветвь» ды іншыя, усяго 16.

Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG