Пра гэта піша «Інтэрфакс».
«Сёньня казаў Уладзімір Уладзіміравіч пра тое, што нам трэба стварыць нейкі трохбаковы саюз, і ён зьбіраецца пазваніць прэзыдэнту Ўзбэкістану. Нам таксама трэба паглыбіцца ў гэтую тэму, ва ўсякім разе мне, не кажучы ўжо пра нашых спэцыялістаў, з тым, каб прыйсьці да жаданага выніку і пагадненьня. Чаму б не?» — сказаў Такаеў.
Прэзыдэнт Казахстану прыбыў у Расею з афіцыйным візытам. Такаеў і Пуцін раней падпісалі дэклярацыю з нагоды 30-годзьдзя ўсталяваньня дыпляматычных адносінаў паміж Расейскай Фэдэрацыяй і Рэспублікай Казахстан.
Касым-Жамарт Такаеў у чэрвені адмовіўся падтрымаць пазыцыю Расеі ў поўнамаштабным уварваньні ва Ўкраіну і ў прысутнасьці Пуціна на форуме ў Санкт-Пецярбургу назваў так званыя «ДНР» і «ЛНР» квазідзяржаўнымі тэрыторыямі.