Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямецкае пасольства працягне выдаваць беларусам візы


Нямецкі сьцяг
Нямецкі сьцяг

Пасол Нямеччыны ў Менску Манфрэд Гутэрэр заявіў, што нямецкі бок выступае за працяг разьвіцьця сувязяў паміж людзьмі і дружалюбныя трансгранічныя сувязі. Паводле яго слоў, нямецкае пасольства працягне выдаваць беларусам візы.

Такую заяву дыплямат зрабіў на 11-й сустрэчы прадстаўнікоў гарадоў-пабрацімаў Беларусі і Нямеччыны, якая праходзіць у Менску, піша Белта.

«За адкрыты візавы рэжым будзем выступаць і далей, а таксама падтрымліваць тых, хто працуе на беларускім рынку. Мы будзем рады ўносіць свой уклад у разьвіцьцё міжасобасных адносін паміж краінамі», — адзначыў пасол ФРГ.

Чарговая, 11-я, сустрэча прадстаўнікоў гарадоў-пабрацімаў Беларусі і Нямеччыны 18-20 лістапада праходзіць у Менску. У праграме гэтага міжнароднага мерапрыемства — сустрэчы, наведваньне беларускіх гарадоў, у ліку якіх Жодзіна і Заслаўе, шэрагу прадпрыемстваў, пленарнае пасяджэньне, двухбаковыя перамовы.

Арганізатары мерапрыемства — Беларуская грамадзкая арганізацыя «Пародненыя гарады» і Фэдэральны саюз таварыстваў дружбы Нямеччыны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG