Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка скасаваў Дэпартамэнт па ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС


Чарнобыльская зона. Ілюстрацыйны здымак
Чарнобыльская зона. Ілюстрацыйны здымак

Тэлеграм-канал «Пул Первого» паведаміў што Лукашэнка падпісаў указ аб закрыцьці дэпартамэнту па ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.

У дакумэнце гаворыцца, што задачы і функцыі дэпартамэнту і яго структурных падразьдзяленьняў перадаюцца Дзяржатамнагляду МНС, Міністэрству прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя, канцэрну «Беллегпрам», Гомельскаму і Магілёўскаму аблвыканкамам.

Дэпартамэнт быў структурным падразьдзяленьнем з правамі юрыдычнай асобы Міністэрства па надзвычайных сытуацыях і ажыцьцяўляў спэцыяльныя функцыі ў галіне ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.

Лукашэнка зацьвердзіў новыя рэдакцыі палажэньняў аб МНС і яго дэпартамэнтах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG