У Нэвадзе апрацавана больш за 95% бюлетэняў. Картэс-Маста атрымлівае 48,7% галасоў. Яна апярэджвае былога генэральнага пракурора Нэвады рэспубліканца Адама Лаксалта на палову працэнтнага пункту.
Калі Картэс-Маста абвесьцяць пераможцай, то нават у выпадку перамогі рэспубліканцаў у Джорджыі, дзе ў сьнежні пройдзе другі тур выбараў, Рэспубліканская партыя не атрымае ў Сэнаце большасьці. Пры роўнай колькасьці месцаў вырашальны голас будзе ў віцэ-прэзыдэнткі дэмакраткі Камалы Харыс.
Рэспубліканцы могуць атрымаць кантроль над Палатай прадстаўнікоў.
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн заявіў, што задаволены тым, як складваецца сытуацыя на прамежкавых выбарах у краіне, і чакае другога туру ў штаце Джорджыя. Паводле амэрыканскага лідэра, ён надзвычай задаволены яўкай і зь нецярпеньнем чакае наступных двух гадоў.