Лінкі ўнівэрсальнага доступу

The Insider: на вайне ва Ўкраіне загінулі больш за 500 зьняволеных з Расеі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

За два месяцы на вайне ва Ўкраіне загінулі больш за 500 зьняволеных, якіх завэрбавала «ПВК Вагнэра». Да такіх высноваў прыйшло выданьне The Insider.

Сьпіс загінулых журналісты сфармавалі на аснове дадзеных Украінскага цэнтру вывучэньня і супрацьдзеяньня гібрыдным пагрозам, які выявіў і вэрыфікаваў больш за 200 лістоў з подпісам аднаго з кіраўнікоў «ПВК Вагнэр» Андрэя Трошава.

Трошаў рассылаў спачуваньні сем’ям завэрбаваных у расейскіх калёніях вязьняў, кожны ліст быў пранумараваны. З 18 верасьня па 13 кастрычніка ён адправіў сама меней 224 лісты са спачуваньнямі.

Такія ж лісты сваякі зьняволеных публікавалі ў сацсетках.

Агулам да сярэдзіны кастрычніка ва Ўкраіне загінула ня менш за 458 вязьняў — гэта самая вялікая парадкавая колькасьць, якую журналістам удалося выявіць сярод лістоў у адкрытым доступе.

Сваякі забітых, чые імёны былі ў лістах, пацьвердзілі журналістам, што іх блізкія сапраўды сядзелі ў калёніях, потым былі завэрбаваныя ў ПВК і нядаўна загінулі ва Ўкраіне.

За апошнія тры тыдні ў сацсетках былі апублікаваныя дзясяткі новых паведамленьняў ад сваякоў зьняволеных аб іх гібелі, так што да пачатку лістапада іх колькасьць дакладна большая за 500, але колькі менавіта — невядома, бо зь сярэдзіны кастрычніка ніхто са сваякоў не выкладваў фота ўзнагародаў, дзе быў бы бачны парадкавы нумар (верагодна, сваякоў папярэдзілі, што выкладваць фота дакумэнтаў аб узнагароджаньні забаронена), адзначаюць журналісты выданьня.

У верасьні выданьне «Важныя гісторыі» паведамляла, што зь ліпеня «ПВК Вагнэра» завэрбавала каля 6 тысяч зьняволеных. Кіраўнік праваабарончага праекта «Русь сидящая» Вольга Раманава сьцьвярджала, што завэрбаваных удвая больш — 11 тысяч.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG