Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады ўнесьлі ў «сьпіс экстрэмістаў» 244 чалавекі, сярод іх два журналісты Свабоды


Занесеныя ў «сьпіс экстрэмістаў» журналісты Свабоды Ігар Лосік (зьлева) і Алег Грузьдзіловіч
Занесеныя ў «сьпіс экстрэмістаў» журналісты Свабоды Ігар Лосік (зьлева) і Алег Грузьдзіловіч

Раней у гэты сьпіс уключылі яшчэ аднаго журналіста Свабоды палітвязьня Андрэя Кузьнечыка.

Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі 4 лістапада абнавіла «Пералік асобаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасьці» — сьпіс абнавіўся адразу на 244 прозьвішчы.

У ім беларусы і грамадзяне іншых дзяржаў, якіх перасьледуюць ці перасьледавалі па «палітычных» крымінальных артыкулах у Беларусі.

У прыватнасьці, у дапоўненым «сьпісе экстрэмістаў» апынуліся:

  • фігуранты «справы Ціханоўскага» Сяргей Ціханоўскі, Мікалай Статкевіч, журналіст Свабоды Ігар Лосік, Уладзімер Цыгановіч, Арцём Сакаў і Дзьмітры Папоў,
  • журналіст Свабоды Алег Грузьдзіловіч, які выйшаў паводле памілаваньня, аднак у сьпісе пазначана, што ён нібыта адбывае пакараньне,
  • блогер, журналіст і футбаліст «Крумкачоў» Аляксандар Івулін,
  • расейка Вера Цьвікевіч, чый фатаздымак быў на першай паласе беларускай «Камсамольскай праўды» ў жніўні 2020-га,
  • экс-кіраўнік «Аховы птушак Бацькаўшчыны» Віктар Фянчук,
  • жонка палітзьняволенага Анатоля Латушкі — Алена Латушка,
  • музыкі гурту «Irdorath» Надзея і Ўладзімер Калач,
  • былая кіраўніца арганізацыі «Радзіслава» Вольга Гарбунова.

Агулам цяпер у сьпісе «экстрэмістаў» МУС ужо 1714 чалавек. У ім шмат людзей, якія былі асуджаныя паводле палітычных матываў, палітычных вязьняў, шмат асуджаных паводле дыфамацыйных артыкулаў, а таксама «народнага» арт. 342 Крымінальнага кодэксу.

Некаторыя новыя «экстрэмісты» ўжо альбо выйшлі на волю, альбо асуджаныя на «хімію».

Раней у гэты сьпіс уключылі яшчэ аднаго журналіста Свабоды, палітвязьня Андрэя Кузьнечыка.

Крымінальны перасьлед Лосіка і Кузьнечыка

На журналіста Радыё Свабода Ігара Лосіка завялі крымінальныя справы паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу («падрыхтоўка да парушэньня грамадзкага парадку») і ч. 2 арт. 293 («падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках»).

14 сьнежня 2021 году Ігару прысудзілі 15 гадоў зьняволеньня.

Жонку палітвязьня і журналіста Свабоды Ігара Лосіка Дар’ю затрымалі 18 кастрычніка, яе абвінавачваюць у «садзейнічаньні экстрэмісцкай дзейнасьці» ў выглядзе размовы з тэлеканалам «Белсат» вясной 2022 году.

8 чэрвеня журналісту Свабоды Андрэю Кузьнечыку прысудзілі 6 год пазбаўленьня волі з адбываньнем у калёніі ўзмоцненага рэжыму па абвінавачаньні ў «стварэньні экстрэмісцкага фармаваньня» (арт. 361–1 КК). Закрыты працэс правялі за некалькі гадзін, акалічнасьці справы невядомыя. Вярхоўны суд разгледзеў апэляцыю Кузьнечыка і пакінуў прысуд бязь зьменаў.

Варта адзначыць, што кантэнт Радыё Свабода ўлады прызналі «экстрэмісцкім», а само Радыё Свабода — «экстрэмісцкім фармаваньнем» ужо пасьля затрыманьня Андрэя. То бок журналіста асудзілі за кіраваньне тым, чаго на момант яго арышту не існавала.

Крымінальны перасьлед Ігара Лосіка

На журналіста Радыё Свабода і блогера Ігара Лосіка ў 2020 годзе завялі крымінальныя справы паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу («падрыхтоўка да парушэньня грамадзкага парадку») і ч. 2 арт. 293 («падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках»).

Лосіка затрымалі 25 чэрвеня 2020 году пасьля ператрусу дома ў Баранавічах. На ягоны тэлеграм-канал «РБ головного мозга» ў той момант былі падпісаныя 167 тысяч чалавек.

Ігар Лосік актыўна асьвятляў падзеі выбараў прэзыдэнта Беларусі. Праваабаронцы прызналі яго палітвязьнем.

15 сьнежня 2020 году, пасьля выстаўленьня другога абвінавачаньня, Ігар Лосік абвясьціў галадоўку пратэсту і трымаў яе да 25 студзеня 2021 году.

11 сакавіка 2021 году Лосіку выставілі новае абвінавачаньне. На знак пратэсту Ігар пашкодзіў сабе запясьце на вачах у адваката і сьледчага, а таксама абвясьціў сухую галадоўку. За гэта Лосіка зьмясьцілі ў карцар сьледчай турмы Жодзіна. Там ён прабыў пяць дзён, чатыры зь якіх трымаў сухую галадоўку.

  • 14 сьнежня 2021 году ў будынку СІЗА-3 ў Гомлі судзьдзя Мікалай Доля прысудзіў Ігару Лосіку 15 гадоў зьняволеньня. Яго прызналі вінаватым паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэксу — «Распальваньне сацыяльнай варажнечы і непрыязі ў адносінах да прадстаўнікоў улады і праваахоўных органаў, учыненае групай асобаў» (ч.3 арт.130) і «Арганізацыя масавых беспарадкаў, якія суправаджаліся пагромамі падпаламі, зьнішчэньнем маёмасьці і ўзброеным супрацівам прадстаўнікам улады» (ч.1 ст.293).
  • Жонку Ігара Лосіка Дар’ю пакаралі 2 гадамі зьняволеньня ў калёніі агульнага рэжыму (паводле арт. 361-4 Крымінальнага кодэксу, «Садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці») за інтэрвію пра мужа, у якім яна, паводле абвінавачаньня, «пазыцыянавала сябе як жонка палітвязьня». Прысуд Дар’і Лосік вынес 19 студзеня 2023 году судзьдзя Берасьцейскага абласнога суду Мікалай Грыгаровіч.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG