Дамова арэнды быў скасаваны польскімі ўладамі ў красавіку гэтага года, пасьля расейскага ўварваньня ва Ўкраіну. Фармальнай прычынай скасаваньня пагадненьня, заключанага на пэрыяд да 2025 года, стала запазычанасьць па арэнднай плаце.
Як адзначае Gazeta Wyborcza, комплекс складаецца з двух гатэляў, двух віл і васьмі дач.
Прадстаўнік Дзяржаўнай лясной аховы Польшчы, да якой перайшло кіраваньне маёмасьцю, напісаў у сераду ў твітары, што база прыведзена ў непрыдатны для выкарыстаньня стан. «Рускія ўсё разбурылі, нават кабелі вырваныя са сьцен», — напісаў Міхал Гзоўскі ў твітары, апублікаваўшы таксама фатаграфіі інтэр’ераў.
Газэта ў сувязі з гэтым нагадвае пра падзеі вясны, калі польскія ўлады вярнулі сабе кантроль над былымі дамамі савецкіх дыпляматаў у Варшаве. Яны таксама апынуліся ў вельмі кепскім стане, да гэтага часу не вядома, ці падлягаюць яны рамонту.