Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Молімся, каб урокі гісторыі былі засвоеныя». Заходнія дыпляматы наведалі Курапаты. ФОТА

Дыпляматы краін Эўразьвязу, Швайцарыі і Вялікай Брытаніі ў Курапатах. 31 кастрычніка 2022
Дыпляматы краін Эўразьвязу, Швайцарыі і Вялікай Брытаніі ў Курапатах. 31 кастрычніка 2022

31 кастрычніка дыпляматы шэрагу краін Эўразьвязу, а таксама Швайцарыі і Вялікай Брытаніі, наведалі Курапаты і ўшанавалі памяць ахвяраў сталінскіх рэпрэсій.

«Напярэдадні Дзядоў, Дня памяці продкаў, паводле даўняй традыцыі дыпляматы краін Эўразьвязу, Вялікай Брытаніі і Швайцарыі наведалі Курапаты, каб ушанаваць памяць пра незьлічоныя жыцьці і таленты, зьнішчаныя пошасьцю таталітарызму», — гаворыцца ў афіцыйным паведамленьні дыпляматычнай місіі Эўразьвязу ў Менску.

Дыпляматы краін Эўразьвязу, Вялікай Брытаніі і Швайцарыі наведалі Курапаты. 31 кастрычніка 2022

«Народны мэмарыял Курапаты — сьведка нястомнай працы многіх адважных беларусаў, што ў любое ліхалецьце дбалі пра абарону годнасьці ахвяраў і нацыянальнай гістарычнай памяці. Маем надзею і молімся, каб урокі гісторыі былі засвоеныя», — напісалі дыпляматы.

Дыпляматы краін Эўразьвязу, Вялікай Брытаніі і Швайцарыі наведалі Курапаты. 31 кастрычніка 2022
Дыпляматы краін Эўразьвязу, Вялікай Брытаніі і Швайцарыі наведалі Курапаты. 31 кастрычніка 2022

У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году карнікі НКВД расстралялі больш за 100 прадстаўнікоў беларускай інтэлектуальнай эліты — выбітных дзеячоў культуры, мастацтва і навукі, а таксама грамадзкіх дзеячоў. Праўдападобна, яны пахаваныя ва ўрочышчы Курапаты пад Менскам.

У апошнія гады ва ўрочышчы традыцыйна ладзілі акцыю памяці «Ноч расстраляных паэтаў», аднак сёлета і летась ва ўмовах рэпрэсіяў з боку ўладаў яе не было.

Пры гэтым акцыі ўшанаваньня праходзяць па ўсім сьвеце.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG