Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскія дэпутаты падрыхтавалі праект пастановы, каб прызнаць Беларусь «часова акупаванай тэрыторыяй»


Украінскі дэпутат Аляксей Ганчарэнка
Украінскі дэпутат Аляксей Ганчарэнка

Украінскі дэпутат Аляксей Ганчарэнка разам з калегамі падрыхтаваў праект пастановы Вярхоўнай Рады з патрабаваньнем прызнаць Беларусь «часова акупаванай тэрыторыяй».

Як піша Ганчарэнка, у пастанове ёсьць наступныя пункты:

  • зварот да міжнароднай супольнасьці з просьбай прызнаць тэрыторыю Беларусі часова акупаванай Расеяй
  • пазбавіць ўрад Лукашэнкі міжнароднай правасуб’ектнасці
  • спыніць удзел Беларусі ў міжнародных арганізацыях (ААН, МВФ і інш.)
  • сынхранізаваць санкцыі супраць Расеі і Беларусі як акупаванай тэрыторыі і выключыць магчымасьць абыходу Расеяй санкцый празь Беларусь і выкарыстаньня Беларусі як афшорнай зоны.

«Лукашэнка дапамагае Пуціну забіваць нашых грамадзян, разбураць нашы дамы і інфраструктуру, — піша Ганчарэнка ў сваім тэлеграм-канале. — Расея ўжо правяла фактычны аншлюс Беларусі, а Лукашэнка толькі выконвае капрызы расейскага дыктатара. Трэба максымальна ціснуць на гэты незаконны рэжым!»

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG