Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія вайскоўцы пачалі ахоўваць чыгунку на мяжы


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

«З мэтай недапушчэньня дывэрсій і правакацый пад ахову ўзяты масты, пераезды, чыгуначныя каляіны; абсталяваны пазыцыі для стральбы са стралковай зброі і вайсковай тэхнікі», — гаворыцца ў паведамленьні Міністэрства абароны.

Асноўная мэта захадаў па ўзмацненьні дзяржаўнай мяжы — гарантаваньне бясьпекі, спыненьне парушэньня дзяржаўнай мяжы, выключэньне каналаў пастаўкі зброі і боепрыпасаў.

Узброеныя сілы дзейнічаюць разам з тэрытарыяльнымі органамі МУС і Дзяржаўнага памежнага камітэту.

Раней кіраўнік КДБ Беларусі Іван Тэртэль заявіў аб імаверных тэрактах на тэрыторыі Беларусі. Затым сілавікі выпусьцілі справаздачы нібыта пра затрыманьне падазраваных у падрыхтоўцы такіх тэрактаў.

2 кастрычніка Палата прадстаўнікоў прыняла ў першым чытаньні закон аб парадку выдачы біямэтрычных пашпартоў і абмежаваньнях на выезд з краіны.

Паводле законапраекту супрацоўнікам сілавых ведамстваў, уключаючы цывільны пэрсанал, можна будзе выехаць за межы Беларусі толькі па ўзгадненьні з кіраўніцтвам, якое можа накласьці забарону «ў мэтах забесьпячэньня інтарэсаў нацыянальнай бясьпекі да спыненьня абставінаў, якія перашкаджаюць выезду». Калі ў такіх асобаў ёсьць біямэтрычны пашпарт, на час службы яго давядзецца здаць у аддзел кадраў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG