Усе затрыманыя нібыта былі завэрбаваныя Bypol і «беглай апазыцыяй» (мова аріганалу – РС). Заданьне па закладцы бомбаў, дзе ўзяць запальныя сумесі, як сьцьвярджае праўладнае СМІ, людзі атрымлівалі з чат-бота Пляну «Перамога».
У тэлесюжэце выступіў намесьнік кіраўніка МУС Генадзь Казакевіч, які заявіў, што гэта праект заходніх спэцслужбаў. Падрабязнасьці супрацоўнікі БТ абяцаюць расказаць увечары.
Прапагандысты сьцьвярджаюць, што затрыманыя даюць прызнальныя паказаньні і гатовы супрацоўнічаць са сьледзтвам. Апэратыўная праца працягваецца.
Днямі ўлады Беларусі выступілі з рознымі заявамі наконт захадаў для барацьбы з патэнцыйнымі тэрактамі на фоне саўдзелу краіны ў ваеннай агрэсіі Расеі ва Ўкраіне. Спачатку міністар замежных справаў Уладзімер Макей заявіў пра «контратэрарыстычную апэрацыю». Пасьля Макей зьняпраўдзіў свае словы. Пасьля гэтага Лукашэнка заявіў пра «рэжым падвышанай тэрарыстычнай небясьпекі». У сваю чаргу, КДБ патлумачыў, што ніякія контратэрарыстычнай апэрацыі не праводзілася.