Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Турнэ сілавікоў па працоўных калектывах. Што яны там гавораць?


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

12 кастрычніка сакратар Савету бясьпекі Беларусі, міністар абароны, старшыня КДБ, кіраўнік Дзяржаўнага памежнага камітэту і міністар эканомікі, які далучыўся да іх, наведалі Беларускі аўтамабільны завод (БелАЗ). У плянах на 13 кастрычніка — «Беларуськалій».

Пра будучую паездку ў Салігорск напісала прэс-служба Міністэрства абароны.

У Менскім гарадзкім Палацы культуры 12 кастрычніка на сустрэчы «з ідэалягічным і грамадзкім актывам гораду Менску» выступіў памочнік Аляксандра Лукашэнкі — інспэктар па горадзе Менску Аляксандар Барсукоў і памочнік міністра абароны ў ідэалягічнай рабоце ва Ўзброеных сілах — начальнік галоўнага ўпраўленьня ідэалягічнай работы Міністэрства абароны генэрал-маёр Леанід Касінскі.

Раней, 11 кастрычніка сілавікі (безь міністра эканомікі) выступілі перад працоўнымі Менскага заводу колавых цягачоў (МЗКЦ). Гэта даручыў зрабіць Лукашэнка — ён запатрабаваў «праінфармаваць насельніцтва, вайскоўцаў, журналістаў, дзяржаўных службоўцаў аб сытуацыі, якая складваецца вакол Беларусі».

Старшыня КДБ Іван Тэртэль расказаў пра пляны краін Захаду, якія нібыта «зьбіраюцца ня толькі зрабіць сэрыю тэрактаў на нашай тэрыторыі, але і разглядаюць варыянт прымяненьня ядзернай зброі супраць Беларусі», піша Zerkalo.

Раней чыноўнікі ўжо сустракаліся з работнікамі Мазырскага нафтаперапрацоўчага заводу і супрацоўнікамі дзяржаўных СМІ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG