Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларус парэзаў сябе ў аэрапорце пры спробе экстрадыцыі з Расеі. Адвакатка ня можа яго знайсьці


Юры Касьцюк
Юры Касьцюк

Берасьцейца Юрыя Касьцюка, які парэзаў сябе ў расейскім аэрапорце, калі яго спрабавалі экстрадаваць у Беларусь, вывезьлі ў невядомым кірунку за 2 дні да абскарджаньня рашэньня суда, распавяла «Медиазоне» ягоная адвакатка Марына Дубровіна. Інфармацыю пацьвярджае і тэлеграм-канал @dissidentby.

Як кажа Марына Дубровіна, 13 кастрычніка Касьцюка зьбіраліся экстрадаваць з Расеі паводле «пастановы, якая не набыла законнай моцы». Па словах адвакаткі, Касьцюк парэзаў сабе вены. Пасьля наданьня мэдыцынскай дапамогі яго зьбілі прыставы і вярнулі ў Цэнтар часовага ўтрыманьня замежных грамадзян у Гулькевіцкім раёне Краснадарскага краю.

«Учора пасьля абеду ён выходзіў на сувязь і сказаў, што пры паступленьні назад у Цэнтар часовага ўтрыманьня замежных грамадзян яго агледзеў мэдработнік і зафіксаваў сінякі і пабоі. Сёньня раніцай мне адмовілі ў магчымасьці азнаёміцца з гэтымі дакумэнтамі і не адказалі на пытаньне, хто менавіта Юру забраў», — распавяла Дубровіна.

Паводле адвакаткі, ёй невядомыя прозьвішчы тых, хто забраў Касьцюка, куды яго павезьлі і на якой падставе. Судовае паседжаньне ў краявым судзе па разглядзе скаргі на пастанову аб экстрадыцыі прызначанае на панядзелак.

  • Юрыя Касьцюка затрымалі ў Сочы 15 траўня пасьля таго, ён быў вымушаны пакінуць Беларусь. У Беларусі яго падазраюць па артыкуле аб садзейнічаньні экстрэмісцкай дзейнасьці (артыкул 361-4 КК) за ўдзел у чаце «Валейбол па выхадных», які аб’ядноўваў асуджаных на хімію.
  • Раней Касьцюка ўжо асудзілі да 1 года «хіміі» нібыта за «зьдзек зь дзяржаўных сымбаляў» (артыкул 370 КК). Пазьней адбыўся суд па замене пакараньня на больш строгае, у выніку Касьцюку прызначылі 1 месяц і 16 дзён у калёніі агульнага рэжыму. Ён цалкам адбыў пакараньне, быў вызвалены 6 студзеня 2022 году і зьехаў у Расею.
  • 15 траўня пры спробе выехаць у Ерэван з Расеі ён быў затрыманы і зьмешчаны ў СІЗА. З дапамогай адваката ён падаўся на статус уцекача, пасьля адмовы надаць яму прытулак, Юры вырашыў абскардзіць рашэньне. Негледзячы на працэс, 13 кастрычніка прыставы адвезьлі Юрыя ў аэрапорт для экстрадыцыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG