Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МНС і санстанцыя падалі пазовы аб прыпыненьні працы чатырох прыватных школ


Архіўнае фота
Архіўнае фота

Эканамічны суд Менску 13–14 кастрычніка разгледзіць пазовы аб прыпыненьні працы чатырох прыватных школ па заявах кантрольных органаў.

Паседжаньні ўнесеныя ў расклад на сайце Вярхоўнага суду, заўважыла выданьне Zerkalo.io.

Гаворка ідзе пра прыватныя школы «Стэмбрыдж», «Генэзіс Скул», «Грын Хіл» і «Пачатковая школа РКШ». Супраць першых трох пазовы падало МНС у асобе Савецкага і Першамайскага РАНС, а супраць апошняй школы — Цэнтар гігіены і эпідэміялёгіі Фрунзенскага раёну Менску.

Справы будуць разглядаць судзьдзі Іван Майсейчык і Ігар Мурашкін.

Акрамя таго, як сьцьвярджае Sputnik.by са спасылкай на сваю крыніцу, днямі такі ж суд прайшоў у дачыненьні да прыватнай установы адукацыі «Мужчынская гімназія». Вышэйназваная «Пачатковая школа РКШ» — фактычна частка гэтай гімназіі.

Да пачатку кастрычніка вялікая частка недзяржаўных школаў у Беларусі прыпынілі працу ў сувязі зь ціскам з боку ўладаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG