Палітзьняволеныя музыкі Юлія і Пётр Марчанкі, а таксама Антон Шніп — на волі, паведамляе «Вясна».
Тром палітзьняволеным удзельнікам гурту Irdorath Юліі Марчанцы, Пятру Марчанку і Антону Шніпу 28 сьнежня 2021 году прысудзілі 1,5 года калёніі кожнаму.
Іх затрымалі ўвечары 2 жніўня 2021 году на лецішчы пад Менскам падчас сьвяткаваньня дня народзінаў вакалісткі гурту Надзеі Калач разам зь іншымі музыкамі. За кратамі іх трымалі больш за 14 месяцаў.
Палітвязьні цалкам адбылі тэрміны і сёньня выйшлі на волю.