Такое рашэньне было ўхвалена ў сувязі «з аслабленьнем пазыцый пуцінскага рэжыму пасьля сямі месяцаў вайны і мабілізацыі».
Адпаведнае паведамленьне на youtube-канале Навальнага зрабілі ягоныя паплечнікі Іван Жданаў і Леанід Волкаў.
«Гэта ўнікальная сытуацыя, такога не было ні разу за апошнія гады. Сьпячая большасьць прачнулася, Пуцін яе сам разбудзіў. І таму нам трэба дзейнічаць проста цяпер. Магчыма, заўтра будзе ўжо позна. Менавіта таму штабы Навальнага аднаўляюць працу», — заявіў Іван Жданаў.
Леанід Волкаў дадаў, што ў штабы патрэбныя ўсе — «мастакі, юрысты, хакеры або проста людзі, гатовыя друкаваць і разносіць улёткі».
«Усе, хто разумее, што зараз трэба рабіць свой унёсак, хто гатовы хоць некалькі гадзін на тыдзень аддаць дапамозе іншым. Калі вы каардынуеце якую-небудзь з ужо дзейных антываенных ініцыятыў, — таксама пішыце нам, будзем абменьвацца досьведам, будзем дзейнічаць разам», — патлумачыў Леанід Волкаў.
Паплечнікі Навальнага разьмясьцілі анкету для далучэньня грамадзян і паабяцалі гарантаваць бясьпеку ўсім, хто далучыцца да гэтай дзейнасьці.
«Не — вайне, не — мабілізацыі, волю — Аляксею Навальнаму», — заявілі Іван Жданаў і Леанід Волкаў.