Свабодзе стала вядома зь некалькіх крыніц, што ў Запароскай вобласьці загінуў яшчэ адзін добраахвотнік-беларус. Прозьвішча ці пазыўны прасілі не даваць.
Пазьней полк Каліноўскага паведаміў у фэйсбуку, што баец быў забіты 3 кастрычніка падчас штурмавой апэрацыі, а яшчэ чатыры байцы былі параненыя.
Грамадзяніна Беларусі Аляксея Вешчавайлава, які загінуў 26 верасьня ў баях пад Бахмутам у Данецкай вобласьці, пахавалі ў Чаркаскай вобласьці.
Як паведамілі ў Тальноўскай гарадзкой тэрытарыяльнай грамадзе, пахаваньне адбылося ў нядзелю, 2 кастрычніка.