Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хроніка перасьледу 30 верасьня: Арыштавалі бацьку байца палку Каліноўскага Яна Мельнікава


Беларускія сілавікі. Ілюстрацыйнае фота
Беларускія сілавікі. Ілюстрацыйнае фота

Палітычна матываваны перасьлед беларусаў працягваецца.

Арыштавалі бацьку байца палку Каліноўскага Яна Мельнікава

30 верасьня стала вядома, што бацьку добраахвотніка Яна Мельнікава Віктару Мельнікаву прысудзілі 15 содняў арышту за распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў». Пра гэта Свабодзе паведаміў Ян Мельнікаў.

Учора да Віктара Мельнікава на працу прыехалі міліцыянты і забралі «на размову». Да чацьвёртай гадзіны дня ён яшчэ быў на сувязі. Потым яго перавялі ў турму на Акрэсьціна, дадаў Ян Мельнікаў.

Як паведаміла «Вясна», бацьку Яна Мельнікава Віктара затрымалі на працы, дома ў яго адбыўся ператрус. Зь лета за кратамі знаходзіцца сястра Яна — палітзьняволеная Вікторыя Навіцкая. Ёй інкрымінуюць арт. 342 КК («арганізацыя ці падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, або актыўны ўдзел у іх).

Уладальніка бара «Банки-Бутылки» ня выпусьцілі. Лёс яго жонкі таксама невядомы

Уладальнік бара «Банки-Бутылки» Андрэй Жук да гэтага часу ня выйшаў на волю. Яго адміністрацыйны арышт павінен быў скончыцца не пазьней за 5 верасьня. Таксама, паводле інфармацыі «Зеркала», затрыманая ягоная жонка Марыя. Што менавіта ставяць у віну сужэнцам, невядома.

Трэцяга жніўня ля бара «Банки-Бутылки» на вуліцы Зыбіцкай у Менску маладая сьпявачка Мэрыем Гера (сапраўднае прозьвішча — Герасіменка) выканала па-ўкраінску песьню гурту «Океан Ельзи». Прапагандысцкія тэлеграм-каналы абурыліся гэтаму, назваўшы яе выступ «бэчэбэшным шабашам», а саму выканаўцу — «змагарскай сьпявачкай ротам». Пасьля чаго і сьпявачка, і кіраўнік бара «Банки-бутылки» Андрэй Жук (бар лічыўся арганізатарам выступу) перасталі выходзіць на сувязь.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG