Ён прыраўноўвае аднаполыя шлюбы да традыцыйных, дазваляе аднаполым парам усынаўляць дзяцей і легалізуе бясплатнае сурагатнае мацярынства.
Таксама новы сямейны кодэкс, у якім больш за 400 артыкулаў, дае пашыраныя правы бабулям і дзядулям у адносінах да ўнукаў, узмацняе падтрымку людзей сталага веку і ўводзіць законныя меры супраць гендэрнага гвалту.
Для станоўчага рашэньня на рэфэрэндуме неабходна ня менш як 50% галасоў, гэты рубеж ужо пяройдзены.
Прэзыдэнт Кубы Мігель Дыяс-Канэль заявіў, што не сумняецца, што большая частка кубінцаў падтрымае новы кодэкс, які прызнае разнастайнасьць людзей, сем’яў і перакананьняў.
Пасьля рэвалюцыі 1959 году на Кубе гомасэксуальнасьць часта разглядалі як праяву капіталістычнага ўплыву, прадстаўнікоў ЛГБТ перасьледавалі і адпраўлялі на «перавыхаваньне» ў працоўныя лягеры. Гэтая практыка працягвалася да 1968 году.
У 1986 годзе Нацыянальная камісія па полавай асьвеце заявіла, што прызнае гомасэксуальнасьць прыроджанай і нязьменнай уласьцівасьцю, а ў 1988 годзе на Кубе быў зноўку ўведзены ў дзеяньне дарэвалюцыйны закон ад 1938 году, які забараняе дыскрымінацыю па прыкмеце сэксуальнай арыентацыі.