Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Медуза»: рэзэрвістам могуць забараніць выезд з Расеі


У чарзе на мяжы Расеі і Казахстану
У чарзе на мяжы Расеі і Казахстану

Расейскія ўлады маюць намер закрыць межы для мужчын, узрост якіх падыходзіць для мабілізацыі, паведамляе выданьне «Медуза» са спасылкай на крыніцу, блізкую да адміністрацыі прэзыдэнта Расеі.

Па словах суразмоўцы выданьня, забарона, хутчэй за ўсё, уступіць у сілу 28 верасьня.

Другая крыніца, блізкая да Крамля, паведаміла, што забарона ўступіць у сілу «пасьля правядзеньня рэфэрэндумаў» на акупаваных Расеяй украінскіх тэрыторыях. Паводле суразмоўцы, каб пакінуць Расею, мужчынам трэба будзе атрымаць дазвол у вайсковым камісарыяце.

Тым часам іншае расейскае выданьне «Важные истории» піша, што забараніць выезд могуць ужо ў панядзелак, 26 верасьня.

Расейскія ўлады пакуль афіцыйна не камэнтуюць гэтую інфармацыю.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG