Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея пачынае псэўдарэфэрэндумы на акупаваных тэрыторыях Украіны з мэтай іх анэксіі


Агітацыя ў акупаваным Луганску
Агітацыя ў акупаваным Луганску

Прызначаныя Расеяй акупацыйныя адміністрацыі чатырох украінскіх абласьцей, часткова падкантрольных Маскве, 23 верасьня пачалі фальшывыя апытаньні, якія яны называюць рэфэрэндумамі аб далучэньні да Расеі. Масква плянуе выкарыстаць для іх анэксіі ўкраінскіх тэрыторый.

Акупацыйныя адміністрацыі ў Луганскай, Данецкай, Херсонскай і Запароскай абласьцях, якія падпарадкоўваюцца Маскве, праводзяць такое апытаньне ў парушэньне міжнароднага права і Статуту ААН у разгар самай вялікай вайны ў Эўропе за апошнія дзесяцігодзьдзі.

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі ў сваім звароце чарговы раз асудзіў намеры Расеі правесьці фальшывыя рэфэрэндумы.

Кіраўнік Луганскай абласной адміністрацыі Сяргей Гайдай заявіў, што фальшывае «галасаваньне» пачалося ў «арганізаваных месцах на ўскраінах», запаўняюць нейкія паперкі на кухнях у кватэрах і ў дварах.

«Выглядае гэта надзвычай дзіўна. Прыватнасьцю ня пахне. Як выглядаюць так званыя камісіі і ці маюць яны пры сабе зброю, такой інфармацыі пакуль няма. Пакватэрны/падваровы абыход праводзіцца выключна з мэтай праверкі кватэр на прадмет ідэнтыфікацыі мужчын. Акупанты проста шукаюць „гарматнае мяса“».

20 верасьня ў акупаваных рэгіёнах усходняй Украіны і захопленай Херсонскай вобласьці расейскія войскі прызначылі так званыя рэфэрэндумы аб далучэньні да Расеі. Акупацыйныя ўлады запланавалі іх на 23–27 верасня.

У Кіеве ўжо заявілі, што гэтае галасаваньне ня будзе мець рэальных наступстваў, а МЗС Украіны заклікаў міжнародных партнэраў асудзіць намер РФ правесьці на акупаваных тэрыторыях «фальшывыя плебісцыты».

Генэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг таксама лічыць, што міжнародная супольнасьць павінна асудзіць так званыя рэфэрэндумы на акупаваных тэрыторыях Украіны. Шэраг заходніх лідараў асудзілі намер Крамля правесьці фальшывыя рэфэрэндумы.

У Белым доме заявілі, што Расея спрабуе правесьці так званыя рэфэрэндумы ў адказ на пасьпяховы контранаступ украінскіх войскаў, і Вашынгтон не прызнае вынікі такога галасаваньня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG