Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арыштаваная за абразу Лукашэнкі Вольга Манкевіч заявіла, што яе вызваленьне «каштавала 24 тысячы эўра»


Вольга Манкевіч
Вольга Манкевіч

Вольгу Манкевіч, якая 14 гадоў жыве ў Андоры, затрымалі 22 жніўня на вакзале, калі яна прыехала ў Беларусь. Жанчыне інкрымінавалі абразу Лукашэнкі за камэнтары і скрыншоты ў Instagram. Сёньня стала вядома, што Вольга на свабодзе.

Як расказала сама Вольга ў эфіры «Обычного утра», янаі ўжо на волі, а яе вызваленьне каштавала ёй 24 тысячы эўра.

37-гадовую ўраджэнку Баранавічаў Вольгу Манкевіч затрымалі 22 жніўня на вакзале, калі яна прыехала ў Беларусь з Андоры наведаць знаёмых і магілу маці, якая памерла ў 2018 годзе. Пасьля затрыманьня Вольгу зьмясьцілі ў СІЗА.

Пазьней прадстаўніца пракуратуры Іна Данільчык сказала, што жанчыне выставілі абвінавачаньні паводле ч. 1 арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі). Санкцыя гэтага артыкулу прадугледжвае пакараньне ад штрафу да зьняволеньня да чатырох гадоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG