Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнку і Пуціна не запрасілі на пахаваньне Лізаветы II


Шатляндыя разьвітваецца зь Лізаветай II
Шатляндыя разьвітваецца зь Лізаветай II

Не запрасілі таксама прадстаўніка М'янмы. Іран будзе прадстаўлены толькі на ўзроўні паслоў. Пра гэта паведамляе ВВС.

Чакаецца, што разьвітацца з каралевай прыедуць каля 500 высокапастаўленых палітыкаў з усіх краін сьвету. Будучае пахаваньне называюць найбуйнейшым дыпляматычным сходам, які праводзіўся ў Вялікай Брытаніі за некалькі дзесяцігодзьдзяў.

Раней СМІ паведамлялі, што запрошаным на пахаваньне гасьцям рэкамэндуюць не карыстацца прыватным транспартам — іх будуць развозіць спэцыяльныя аўтобусы. Выключэньне зробяць для прэзыдэнта ЗША Джо Байдэна зь меркаваньняў бясьпекі.

Кіраўнікі дзяржаў змогуць узяць на пахаваньне яшчэ аднаго чалавека.

У панядзелак лідэрка дэмакратычных сіл Беларусі Сьвятлана Ціханоўская наведала брытанскую амбасаду ў Вільні і пакінула запіс у кнізе спачуваньняў з нагоды сьмерці каралевы Лізаветы II. 9 верасьня, на наступны дзень пасьля сьмерці каралевы, Ціханоўская таксама выказала спачуваньні каралеўскай сямʼі.

Спачуваньні ад імя беларускага народу і сябе асабіста выказаў і Аляксандар Лукашэнка. «Нават у найбольш складаныя часы дзяржаўная мудрасьць і аўтарытэт Лізаветы ІІ заўсёды дазвалялі ўзьняцца над палітычнай каньюнктурай. У Рэспубліцы Беларусь з глыбокай павагай і адказнасьцю ставяцца да маральнага запавету Яе Вялікасьці аб безальтэрнатыўнасьці далейшага руху чалавецтва па шляху добрасуседзтва і міласэрнасьці», — гаворыцца ў ягоным спачуваньні.

Пахаваньне каралевы адбудзецца 19 верасьня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG