Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Менсктранс» абмежаваў куплю квіткоў за мяжу ўладальнікам нацыянальных візаў краін Эўразьвязу


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Квіток на міжнародны аўтобус «Менсктрансу» зь Менску ўладальнікам візаў тыпу D (нацыянальных візаў краін Эўразьвязу) прададуць толькі ў краіну, якая выдала візу.

Пра гэта у «Менсктранс» расказалі выданьню Office Life.

Так, купіць білет на міжнародны аўтобус праз Польшчу змогуць толькі ўладальнікі нацыянальнай польскай візы, празь Літву — толькі літоўскай, а праз Латвію — толькі латвійскай. Пры гэтым пасажыру з нацыянальнай нямецкай візай адмовяць у набыцьці квітка на рэйс зь Менску ў Мюнхен, бо аўтобус перасякае беларускую мяжу з Польшчай. З гэтай жа прычыны пасажыр з польскай нацыянальнай візай ня зможа купіць білет на аўтобус да Вільні ці Рыгі.

У «Менсктрансе» растлумачылі, што правіла дзейнічае з 7 верасьня. Для звычайнай шэнгенскай візы нічога не зьмянілася.

Зьмяненьні назвалі часовымі і зьвязваюць іх са складанасьцямі пры перасячэньні дзяржаўнай мяжы з краінамі Шэнгенскага пагадненьня.

У сваю чаргу на аўтавакзале ў Берасьці расказалі, што ніякіх абмежаваньняў для продажу квіткоў ня ўводзілі:

«Візу мы не правяраем, вы самі несяце за яе адказнасьць. Без пытаньняў прадаём білеты і беларусам, і палякам».

Няма абмежаваньняў на куплю білетаў і ў прыватных перавозчыкаў зь Менску. Прадстаўнікі адной з кампаній пацьвердзілі, што білеты ў аэрапорт Вільні або Каўнасу без праблем прадаюць па нацыянальных візах Польшчы і іншых краін.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG