Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Божа, беражы караля!». Карл III афіцыйна аб’яўлены каралём Вялікай Брытаніі


Брытанская Рада па пераходзе ў спадчыну прастола афіцыйна абвясьціла Карла III новым каралём Злучанага Каралеўства.

Праклямацыя была адразу ж падпісаная (у парадку чарговасьці) спадчыньнікам прастола прынцам Уільямам, каралевай-кансортам Камілай, кіраўніком Рады, прэмʼер-міністрам Вялікай Брытаніі Ліз Трас і арцыбіскупам Кентэрберыйскім, паведамляе ВВС.

Усе прысутныя акрамя цырымоніймайстра апранутыя ў чорнае або пурпурнае — у знак смутку аб памерлай каралеве.

У першым шэрагу гледачоў былыя прэмʼер-міністры Вялікай Брытаніі — Джон Мейджар, Гордан Браўн, Дэвід Камэрон, Тэрэза Мэй. Разам зь імі стаіць лідэр брытанскай апазыцыі, кіраўнік партыі лейбарыстаў Кір Стармэр.

Натоўп каля палаца Сэнт-Джэймс, дзе кароль Карл III быў афіцыйна абвешчаны новым манархам Вялікай Брытаніі
Натоўп каля палаца Сэнт-Джэймс, дзе кароль Карл III быў афіцыйна абвешчаны новым манархам Вялікай Брытаніі
  • Лізавета ІІ памерла напярэдадні на 97-м годзе жыцьця. Яе здароўе апошнім часам няўхільна пагаршалася, аднак паведамленьне аб рэзкім пагаршэньні стала нечаканым для многіх — яшчэ 6 верасьня яна зьяўлялася на публіцы, прызначыўшы Ліз Трас новым кіраўніком ураду. Лізавета была каралевай Вялікай Брытаніі 70 гадоў і стала самым доўгакіруючым манархам у гісторыі Вялікай Брытаніі.
  • Каралю Карлу III 73 гады. Да ўзыходжаньня на пасад ён меў тытул прынца Валійскага. На брытанскім троне ён зьмяніў сваю маці, каралеву Лізавету II, якая памерла 8 верасьня ва ўзросьце 96 гадоў.
  • Увечары 9 верасьня кароль Вялікай Брытаніі Карл III выступіў зь першым зваротам да нацыі. Прамова караля практычна цалкам была прысьвечаная яго маці, каралеве Лізавеце II.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG