Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Зьбіраў каля Пінску зьвесткі аб разьмяшчэньні воінскіх часьцей». Драгічынца асудзілі да трох гадоў калёніі


Антон Малюга
Антон Малюга

У Берасьцейскім абласным судзе 1 верасьня вынесьлі прысуд 33-гадоваму ўраджэнцу Драгічына Антону Малюгу па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу: ч. 1 арт. 361-4 (садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці) і ч. 1 арт. 375-1 (незаконнае зьбіраньне зьвестак, якія складаюць дзяржаўныя сакрэты). Справу разглядаў судзьдзя Мікалай Сянько.

Як паведамляе «Вясна», мужчыну абвінавацілі ў тым, што ён у першыя дні вайны ва Ўкраіне «зьбіраў каля Пінску зьвесткі аб разьмяшчэньні воінскіх частак», на мапе Беларусі адзначыў месца разьмяшчэньня воінскіх часьцей і скінуў яе чалавеку ва Ўкраіне, а таксама скідаў тэксты ў «экстрэмісцкія тэлеграм-боты».

Такія зьвесткі пра вайскоўцаў палічылі дзяржаўным сакрэтамі ды інфармацыяй, якая зьяўляецца службовай таямніцай.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG