Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У антыўрадавым мітынгу ў цэнтры Прагі ўзялі ўдзел 70 тысяч чалавек. Гучалі лёзунгі супраць падтрымкі Ўкраіны


Каля 70 тысяч чалавек узялі ўдзел у антыўрадавым мітынгу ў цэнтры Прагі 3 верасьня, паведамляе паліцыя Чэхіі. Удзельнікі запатрабавалі адстаўкі кабінэту міністраў, абвяшчэньня краінай нэўтралітэту і заключэньня дагавораў аб куплі таннага газу, у прыватнасьці, у Расеі.

Акцыя на Вацлаўскай плошчы пад назвай «Чэхія на першым месцы» праходзіць пад лёзунгамі супраць Эўразьвязу, NATO і падтрымкі Ўкраіны ў вайне з Расеяй. Выступоўцы патрабуюць абмежаваць прыём уцекачоў з Украіны, аб’явіць нэўтралітэт і сфарміраваць «чэскі, а не брусэльскі або ўкраінскі» ўрад, — перадае газэта Lidové noviny.

Урад крытыкуецца за рост коштаў на энэрганосьбіты і высокую інфляцыю. Прэмʼер-міністар краіны Пэтр Фіяла заявіў, што мітынг арганізаваны прарасейскімі арганізацыямі, якія выступаюць супраць інтарэсаў Чэхіі.

У пятніцу апазыцыі ў парлямэнце не ўдалося адправіць урад Чэхіі ў адстаўку на галасаваньні па вотуме недаверу. Дэбаты і галасаваньне доўжыліся 22 гадзіны. За адстаўку кабінэту прагаласавалі 84 з 200 дэпутатаў пры неабходных 101 голасе. Урадавая кааліцыя кантралюе большасьць месцаў у ніжняй палаце.

Унутры Эўразьвязу Чэхія выступае за жорсткі курс да Масквы. Краіна выслала большасьць расійскіх дыпляматаў, падтрымлівае санкцыі супраць Расеі перастала выдаваць большасьць відаў віз расейскім і беларускім грамадзянам грамадзянам і абмежавала навучаньне расейскіх і беларускіх студэнтаў у ВНУ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG