Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Борыс Джонсан трэці раз за час вайны прыехаў у Кіеў. Яго сядзібу ў Лёндане аздобілі кветкамі ў колерах сьцяга Ўкраіны. ФОТА


Кіраўнік ураду Вялікай Брытаніі Борыс Джонсан ля сядзібы прэм’ер-міністра на Даўнінг-стрыт, 10, у Лёндане
Кіраўнік ураду Вялікай Брытаніі Борыс Джонсан ля сядзібы прэм’ер-міністра на Даўнінг-стрыт, 10, у Лёндане

У Вялікай Брытаніі ў гонар Дня Незалежнасьці Ўкраіны галоўны ўваход у офіс прэм’ер-міністра на Даўнінг-стрыт, 10 аформілі ў колерах украінскага дзяржаўнага сьцяга. Для гэтага выкарысталі сінія гартэнзіі і жоўты сланечнік.

«Сланечнік — нацыянальная кветка Ўкраіны... Ён стаў магутным сымбалем стойкасьці і адзінства для ўкраінцаў, якія працягваюць супрацьстаяць расейскай агрэсіі. Вялікая Брытанія будзе разам з украінскімі сябрамі — цяпер і ў будучыні», — адзначаецца ў заяве, якая распаўсюджана на афіцыйнай старонцы ў Facebook брытанскага прэм’ера Борыса Джонсана.

Увечары 24 жніўня Борыс Джонсан асабіста прыехаў у Кіеў, каб павіншаваць украінцаў са сьвятам, паведамляе ВВС. Гэта трэці ягоны прыезд у Кіеў за час вайны. Джонсан сустрэўся з прэзыдэнтам Зяленскім.

«Тое, што адбываецца ва Ўкраіне, важна для ўсіх нас. Таму я сёньня ў Кіеве. Вось чаму Вялікая Брытанія будзе працягваць падтрымліваць нашых украінскіх сяброў. Я веру, што Ўкраіна можа выйграць і выйграе гэтую вайну», — напісаў Борыс Джонсан у твітэры.

Раней Борыс Джонсан у віншавальным відэазвароце да ўкраінцаў падкрэсьліў, што «ніколі, ні на хвіліну ня меў сумневаў у перамозе Ўкраіны», бо «няма на зямлі такой сілы, якая магла б пераадолець патрыятызм 44 мільёнаў» яе грамадзян.

У гонар Дня Незалежнасьці Ўкраіны ў Вялікай Брытаніі таксама прагучала песьня «Стэфанія», зь якой гурт Kalush перамог сёлета ў конкурсе песьні «Эўравізія»: яе выканаў аркестар шатляндзкай гвардыі.


Ва Ўкраіне Дзень Незалежнасьці адзначаюць 24 жніўня. За шэсьць месяцаў Расея выпусьціла па Ўкраіне больш як тры тысячы ракет, у тым ліку з паветранай прасторы Беларусі, а 24 лютага ваеннае ўварваньне Расеі адбылося, у тым ліку, і зь беларускай тэрыторыі.

Расея і Беларусь называюць вайну «спэцыяльнай апэрацыяй», накіраванай на зьнішчэньне «нацыстаў», каб прэвэнтыўна папярэдзіць іхны магчымы наступ на тэрыторыю Беларусі і Расеі.

Вайна Расеі супраць Украіны

  • А 5-й гадзіне раніцы 24 лютага 2022 году кіраўнік Расеі Ўладзімір Пуцін заявіў пра пачатак ваеннай апэрацыі супраць Украіны на Данбасе па просьбе груповак «ДНР» і «ЛНР». 21 лютага падчас тэлезвароту да расейцаў Пуцін назваў так званыя «ДНР» і «ЛНР» незалежнымі дзяржавамі ў межах абласьцей. 22 лютага Савет Фэдэрацыі ратыфікаваў гэтае рашэньне.
  • Расейскія войскі атакавалі ў тым ліку з тэрыторыі Беларусі, выкарыстоўваючы лётнішчы, базы і дарогі. Прадстаўнікі рэжыму Лукашэнкі апраўдваюць вайну, яго праціўнікі лічаць тэрыторыю Беларусі акупаванай, многія заклікаюць да супраціву расейскім захопнікам.
  • Насуперак заявам Пуціна пра атакі выключна на вайсковыя аб'екты, расейцы бамбяць школы, дзіцячыя садкі і жылыя кварталы ўкраінскіх гарадоў.
  • 2 красавіка 2022 году, пасьля вызваленьня гораду Буча пад Кіевам, фотакарэспандэнты апублікавалі дзясяткі фотаздымкаў, на якіх відаць сотні нябожчыкаў, ахвяр масавых забойстваў, учыненых расейскімі войскамі. Многія пахаваныя ў стыхійных брацкіх магілах. Вялікія разбурэньні прынесла расейская акупацыя і Барадзянцы.
  • З 24 лютага Расея захапіла толькі адзін абласны цэнтар — Херсон. Расейскія войскі адступілі зь яго і з правабярэжнай часткі Херсонскай вобласьці ў лістападзе 2022 году. Горад быў акупаваны расейскімі войскамі ў першыя дні вайны фактычна без баёў. Увосень 2022 году ўкраінскія войскі правялі маштабны контранаступ, у выніку якога расейскія сілы пакінулі большасьць сваіх пазыцый у Харкаўскай вобласьці.
  • Нягледзячы на першапачатковыя заявы Пуціна пра тое, што акупацыя ўкраінскіх тэрыторыяў не ўваходзіць у пляны ўварваньня, 30 верасьня 2022 году была абвешчана анэксія чатырох вобласьцяў Украіны (Данецкай, Запароскай, Луганскай і Херсонскай), у тым ліку і тэрыторыяў, якія Расея не кантралявала.
  • 21 верасьня 2022 году Пуцін заявіў пра мабілізацыю ў Расеі. Пасьля гэтай заявы тысячы расейцаў накіраваліся на памежныя пункты і пачалі выяжджаць у Грузію, Казахстан, Армэнію, Манголію, Фінляндыю і іншыя краіны. У самой Расеі праціўнікі вайны падпалілі некалькі вайсковых камісарыятаў.
  • У 2023 годзе Лукашэнка і Пуцін заявілі пра разьмяшчэньне ў Беларусі расейскай ядзернай зброі. 13 чэрвеня Лукашэнка сказаў, што частка ядзернай зброі ўжо дастаўлена з РФ у Беларусь. 16 чэрвеня Пуцін таксама заявіў, што першыя ядзерныя зарады ўжо дастаўленыя на тэрыторыю Беларусі, а астатнюю частку перамесьцяць «да канца лета або да канца году».
  • 3 верасьня ўкраінскі брыгадны генэрал Аляксандар Тарнаўскі заявіў, што Ўзброеныя сілы Ўкраіны прарвалі першую лінію абароны на запароскім кірунку, на якую расейцы выдаткавалі больш за ўсё рэсурсаў.
  • У канцы 2023 і на пачатку 2024 расейцы працягвалі масавыя абстрэлы ўкраінскіх гарадоў: Дніпры, Кіеве, Харкаве, Адэсе і іншых месцах дзясяткі людзей загінулі і атрымалі раненьні. Украінскі бок у адказ абстрэльваў расейскі Белгарад, некалькі чалавек загінулі. Узброеныя сілы дзьвюх краін рэгулярна атакуюць падкантрольныя адна адной тэрыторыі бесьпілётнікамі.
  • Агулам з пачатку 2024 году ўкраінскія дроны пашкодзілі 18 расейскіх НПЗ, што прывяло да скарачэньня вытворчасьці амаль на 14%. У сакавіку былі атакаваныя такія абʼекты, як Разанскі НПЗ «Раснафты» і завод «Лукойла» ў Кстове ў Ніжагародскай вобласьці. Абодва ўваходзяць у топ-10 найбуйнейшых НПЗ Расеі і забясьпечваюць бэнзінам Маскву.
  • 6 жніўня 2024 году Ўкраіна пачала апэрацыю ў Курскай вобласьці. 19 жніўня прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заявіў, што пад кантролем Украіны ў ходзе апэрацыі Ўзброеных сілаў Украіны знаходзяцца 92 паселішчы Курскай вобласьці Расеі. Галоўнакамандуючы Ўзброенымі сіламі Ўкраіны Аляксандар Сырскі ўдакладніў, што такіх населеных пунктаў 82. Улады Ўкраіны заявілі пра стварэньне ваенных камэндатураў і арганізацыі перадачы «гуманітарнай дапамогі ў населеныя пункты, якія знаходзяцца пад кантролем Украіны». Экспэрты Інстытуту вывучэньня вайны, прааналізаваўшы заявы і відэаматэрыялы з геалякацыяй, выказалі меркаваньне, што Ўкраіна кантралюе ў Курскай вобласьці ня ўсю тэрыторыю ў заяўленых межах прасоўваньня.
  • 16-18 жніўня ўкраінскія сілы падарвалі тры масты, якія мелі стратэгічнае значэньне для матэрыяльна-тэхнічнага забесьпячэньня групоўкі расейскіх войскаў ва Ўкраіне і вайсковай авіяцыі, якая базуецца ў Курскай вобласьці.
  • Незалежная праверка інфармацыі пра ваенныя дзеяньні, якую даюць афіцыйныя асобы розных бакоў, не заўсёды магчымая.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG