Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Бабруйску ў закрытым рэжыме судзяць TikTok-блогера Бяляўскага, яго вінавацяць у абразе Лукашэнкі


Андрэй Бяляўскі
Андрэй Бяляўскі

Вядомага блогера затрымалі яшчэ ў красавіку.

Працэс над 45-гадовым TikTok-блогерам з Бабруйску Андрэем Бяляўскім у судзе Бабруйскага раёну і г. Бабруйску пачынаецца сёньня ў закрытым рэжыме, паведамляе «Вясна».

Ягоную справу паводле арт. 368 Крымінальнага кодэксу (абраза Лукашэнкі) разглядае судзьдзя Антон Дудаль.

Інфармацыя пра затрыманьне ў Бабруйску вядомага TikTok-блогера, аўтара праекту «У меня вопрос» зьявілася ў канцы красавіка. Вядома, што Андрэй Бяляўскі мае канал з такой назвай і на YouTube.

Андрэя затрымалі 28 красавіка проста на працы, у ягонай уласнай роварнай краме «Вэласпортмайстар». Разам зь Бяляўскім забралі і ягонага непаўналетняга сына. Потым сына адпусьцілі, аддалі бабулі зь дзядулем. Пасьля затрыманьня супрацоўнкі ГУБАЗіКу захапілі акаўнт Бяляўскага ў TikTok.

Андрэя ўтрымліваюць у бабруйскім СІЗА-5.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG