Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Макрон: Пуцін згодны, каб экспэрты МАГАТЭ праехалі на Запароскую АЭС празь лінію фронту


Сустрэча Пуціна і Макрона ў Маскве. Архіўнае фота.
Сустрэча Пуціна і Макрона ў Маскве. Архіўнае фота.

Прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон правёў тэлефонныя перамовы з расейскім прэзыдэнтам Уладзімірам Пуціным.

Як паведамляюць у Елісейскім палацы, Макрон чарговым разам падкрэсьліў занепакоенасьць рызыкамі, якія стварае сытуацыя на Запароскай АЭС, і падтрымаў больш хуткі прыезд місіі экспэртаў МАГАТЭ на станцыю.

Пуцін паведаміў аб сваёй згодзе на гэтую місію.

У прэс-службе Макрона дадаюць, што два прэзыдэнты зноў абмяркуюць гэтую тэму бліжэйшымі днямі.

Па паведамленьні Крамля, размова адбылася з ініцыятывы францускага боку. Расейскі бок таксама сьцьвярджае, што падчас размовы Пуцін нагадаў пра нібыта «запрашэньне экспэртаў ААН і Міжнароднага камітэту Чырвонага Крыжа наведаць сьледчы ізалятар у Аленаўцы».

Макрон рэгулярна размаўляў з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным, у прыватнасьці, па стане на пачатак сакавіка адбылася ўжо дванаццатая размова Макрона з Пуціным з пачатку 2022 года. Аднак гэтыя размовы ня мелі выніку — Пуцін не жадаў размаўляць пра спыненьне вайны супраць Украіны, а Макрон працягваў падкрэсьліваць неабходнасьць перамоўнага працэсу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG