Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палітвязьня Ігара Аліневіча этапавалі ў жодзінскую турму


Ігар Аліневіч
Ігар Аліневіч

Анархісту зьмянілі рэжым утрыманьня пад вартай 8 жніўня.

Ігара Аліневіча этапавалі ў турму № 8 у Жодзіне. Як даведаўся праваабарончы цэнтар «Вясна», гэта адбылося ўжо 11 жніўня — праз тры дні пасьля суду, які зрабіў больш строгім рэжым утрыманьня вязьня.

Рашэньне ўзмацніць рэжым прымала судзьдзя Валянціна Новікава. На які тэрмін Аліневіча перавялі ў турму, пакуль невядома.

Актывіста анархісцкага руху Ігара Аліневіча раней асудзілі да 20 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму. Да зьмены рэжыму яго ўтрымлівалі ў мазырскай калёніі.

Адрас палітвязьня: турма № 8. 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А, Ігару Ўладзімеравічу Аліневічу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG