Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі — рэкордны выпуск банкаўскіх картак. Прычына — попыт сярод расейцаў


Ілюстрацыя
Ілюстрацыя

У другім квартале 2022 году ў суседніх з Расеяй краінах колькасьць картак вырасла больш, чым годам раней.

Пра гэта піша РБК са спасылкай на дадзеныя цэнтрабанкаў Беларусі, Кіргізстану і іншых суседніх з Расеяй дзяржаў.

На другі квартал 2022 году прыпаў пік картачнага турызму расейцаў пасьля сыходу ў сакавіку зь іхнага рынку сыстэмаў Visa і Mastercard.

У Кіргізстане, Узбэкістане і Беларусі гадавы прырост аказаўся максымальным прынамсі з 2018 году. У гэтых краінах, а таксама Армэніі і Таджыкістане, назіраліся двухзначныя тэмпы росту.

Выдача паскараецца на фоне сыходу Visa і Mastercard з Расеі — карткі, выпушчаныя банкамі гэтай краіны, перасталі працаваць за мяжой. Гэта прыводзіць да росквіту «карткавага турызму» расейцаў: ня ўсім дастаткова мясцовай сыстэмы «Мир» і кітайскай UnionPay, чые карткі каштуюць дорага і прымаюцца далёка ня ўсюды. Прычым Беларусь стала адным з найбольш папулярных напрамкаў разам з Узбэкістанам і Казахстанам.

У ІІ квартале банкі Беларусі нарасьцілі колькасьць картак на 11,52%, да 17 млн штук. Для параўнаньня, у красавіку-чэрвені 2021 году колькасьць картак скарачалася на 1,03%, у ІІ квартале 2020 году — расла толькі на 0,9%.

Найбольшы прырост па выніках ІІ кварталу зафіксаваў цэнтрабанк Кіргізстану: тут колькасьць картак міжнародных плацёжных сыстэмаў павялічылася на 39,7% год да году — да 1,2 млн штук.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG