Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Загінуў яшчэ адзін беларускі добраахвотнік, які ваяваў на баку Ўкраіны


Шаўрон байца палку імя Каліноўскага. Ілюстрацыйнае фота
Шаўрон байца палку імя Каліноўскага. Ілюстрацыйнае фота

28 ліпеня падчас вызваленьня ўкраінскага сяла загінуў баец батальёна «Волат», паведамляе прэс-служба беларускага палку імя Каліноўскага.

«Полк Кастуся Каліноўскага панёс цяжкую страту. Падчас апэрацыі па вызваленьні ўкраінскага сяла ад расейскіх захопнікаў загінуў баец батальёну „Волат“. Памяць пра баявога сябра застанецца ў нашых сэрцах назаўжды. Героі не паміраюць! Полк Кастуся Каліноўскага выказвае шчырыя спачуваньні сям’і і блізкім загінулага», — паведамілі ў прэс-службе беларускага палку імя Каліноўскага.

У заяве адзначаецца, што па просьбе сваякоў загінулага ягоныя асабістыя дадзеныя не раскрываюцца.

Грамадзяне Беларусі ваююць у складзе палку імя Кастуся Каліноўскага, створанага 9 сакавіка 2022 году (першапачаткова як батальён. — РС), які не ўваходзіць у склад інтэрнацыянальнага легіёну. Па стане на 29 ліпеня вядома пра 8 байцоў палку імя Кастуся Каліноўскага, якія загінулі ў баях за Ўкраіну. Яшчэ тры беларусы, якія загінулі пасьля 24 лютага, былі байцамі іншых падразьдзяленьняў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG