Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Празе пачынаецца форум прыхільнікаў дэкалянізацыі Расеі


У Празе 22–24 ліпеня пройдзе другі «Форум свабодных народаў Расеі».

Удзельнікі форуму абмяркуюць падыходы да стварэньня пераходных адміністрацый і ўрадаў незалежных дзяржаў, якія ўтворацца з Расейскай Фэдэрацыі, мінімізацыю рызыкаў некантраляванага каляпсу па ключавых сэктарах (у тым ліку дэмілітарызацыю з поўнай адмовай ад ядзернага арсэналу), а таксама фармаваньне новай архітэктуры калектыўнай бясьпекі ў Эўропе і добрасуседзкага існаваньня новых незалежных рэспублік Расеі і сумежных дзяржаў.

Пра гэта паведамляе сайт форуму.

«У адрозьненьне ад вядомых „лідэраў расейскай апазыцыі“, якія мараць толькі аб зьмене „кепскага“ крамлёўскага цара на „добрага“, але хочуць захаваць ранейшы масквацэнтрызм, мы — прыхільнікі радыкальнай рэканструкцыі і структурнай трансфармацыі Расеі на карысьць яе шматлікіх народаў і рэгіёнаў. Пакуль захоўваецца адзіная Расея, яна будзе непазьбежна ператварацца ў агрэсіўную імпэрыю, які б „лібэрал“ ні прыйшоў да ўлады», — адзначаецца ў прэсавым рэлізе мерапрыемства.

Сярод заплянаваных выступоўцаў на форуме — прадстаўнік беларускай апазыцыі Вадзім Пракоп’еў, былы міністар замежных спраў Украіны Павал Клімкін, брытанскі палітоляг Эдвард Лукас і іншыя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG