Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь заняла другое месца ў эўрапейскім рэйтынгу алькагольнай залежнасьці


Водка ў беларускай краме. Ілюстрацыйнае фота
Водка ў беларускай краме. Ілюстрацыйнае фота

Паводле дадзеных аўтараў дасьледаваньня, якое праводзіла прыватная рэабілітацыйная клініка Delamere, на алькагалізм у Беларусі пакутуе 18,8% насельніцтва.

Першае месца занялі жыхары Вугоршчыны, паведамляе выданьне Daily News Hungary. Праблемы з алькаголем у гэтай краіне выявіліся амаль у чвэрці насельніцтва.

На трэцім месцы ў рэйтынгу алькагольнай залежнасьці знаходзіцца Латвія. Тут, паводле зьвестак дасьледнікаў, алькагалізм выяўлены ў 15,5% насельніцтва.

Аўтары рэйтынгу спасылаюцца на адкрытыя дадзеныя з World Population Review.

Паводле дасьледнікаў, да ўсплёску узроўня алькагалізму прывяла пандэмія і ізаляцыя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG