Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: дзень народзінаў Кастуся Езавітава


Кастусь Езавітаў, фрагмэнт партрэту (аўтар Вячка Целеш)
Кастусь Езавітаў, фрагмэнт партрэту (аўтар Вячка Целеш)

Падзеі 5 лістапада ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Гэты дзень у гісторыі

1097 — упершыню згадваецца Пінск (Аповесьць мінулых часоў).

1794 — расейскія войскі пад кіраўніцтвам Аляксандра Суворава ўзялі штурмам Варшаву і ўчынілі там расправу над паўстанцамі. Такім чынам вызвольнае паўстаньне пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касьцюшкі, якое адбывалася і на тэрыторыі сучаснай Беларусі, было канчаткова здушанае.

1922 — выбары ў Сэйм Польшчы, створаны Беларускі пасольскі клюб.

1939 — створаны Нацыянальны мастацкі музэй Рэспублікі Беларусь.

Экскурсія ў Нацыянальным мастацкім музэі, архіўнае фота
Экскурсія ў Нацыянальным мастацкім музэі, архіўнае фота

1957 — урачыстае адкрыцьцё новага будынку Мастацкага
музэю ў Менску.

У гэты дзень нарадзіліся

1893Кастусь Езавітаў, беларускі палітык, гісторык і публіцыст, удзельнік абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі 25 сакавіка 1918 году, сябра Рады БНР, міністар вайсковых спраў БНР (расстраляны НКВД у 1946 годзе).

1907 Міхал Вітушка, вайсковы дзеяч, палітык, кіраўнік паваеннага збройнага антысавецкага Супраціву 1944–1950-х.

1956Андрэй Грабаў, паэт, аўтар непадцэнзурных тэкстаў, удзельнік нацыянальна-культурніцкага руху 1970-х, перасьледаваны спэцслужбамі.

У памяці

1954 Міхась Клімковіч, беларускі паэт і перакладчык, аўтар гімну БССР.

1997 Сьвятаслаў Коўш, праваслаўны сьвятар.

Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG