Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аліеў абвінаваціў Расею ў парушэньні гарантыяў па Нагорным Карабаху


Прэзыдэнт Азэрбайджану Ільхам Аліеў
Прэзыдэнт Азэрбайджану Ільхам Аліеў

Прэзыдэнт Азэрбайджану Ільхам Аліеў абвінаваціў Расею ў парушэньні гарантый па мірных дамоўленасьцях у Нагорным Карабаху. Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс-Азэрбайджан».

Паводле Аліева, Армэнія да гэтага часу ня вывела свае войскі з тэрыторыі Карабаху, што было прадугледжана дэклярацыяй аб спыненьні агню, а расейскія міратворцы патураюць гэтаму.

«Некалькі месяцаў таму, калі службовыя асобы высокага ўзроўню Міністэрства абароны РФ знаходзіліся ў Азэрбайджане, яны абяцалі нашаму міністэрству абароны, што армянскія вайскоўцы да чэрвеня выйдуць з Карабаху. Сёньня ўжо сярэдзіна ліпеня, але гэтае пытаньне не знайшло свайго рашэньня», — заявіў Аліеў.

У Міністэрстве абароны РФ заявы Аліева пакуль не камэнтавалі.

Па выніках вайны ў Нагорным Карабаху, якая адбылася восеньню 2020 году, Азэрбайджан атрымаў кантроль прыкладна над паловай рэгіёну, а ў астатняй частцы былі разьмешчаныя расейскія міратворцы. Армэнія была абавязаная вывесьці адтуль свае войскі.

Афіцыйны Баку з таго часу рэгулярна абвінавачвае армянскі бок у парушэньні пагадненьня аб вывадзе войскаў. Разам з тым у Ерэване настойваюць, што ўсе рэгулярныя часткі з Карабаху выведзеныя і што там застаюцца толькі мясцовыя сілы самаабароны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG