Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнікі Азэрбайджану і Армэніі дамовіліся пра мірныя перамовы паміж краінамі


Нікол Пашыньян, Шарль Мішэль, Ільхам Аліеў на сустрэчы ў Брусэлі 6 красавіка 2022
Нікол Пашыньян, Шарль Мішэль, Ільхам Аліеў на сустрэчы ў Брусэлі 6 красавіка 2022

Пасьля сакавіцкага абвастрэньня сытуацыі ў Карабаху кіраўнікі дзьвюх дзяржаў пры пасярэдніцтве Эўразьвязу абмеркавалі найвастрэйшыя пытаньні ў Брусэлі.

У бэльгійскім Брусэлі адбылася трохбаковая сустрэча прэм’ер-міністра Армэніі Нікола Пашыньяна, старшыні Эўрапейскай рады Шарля Мішэля і прэзыдэнта Азэрбайджану Ільхама Аліева.

Лідэры краін закранулі ў размове становішча ў Нагорным Карабаху і гуманітарныя праблемы спрэчнага рэгіёну.

На сустрэчы таксама абмеркавалі пытаньні рэалізацыі дамоўленасьцяў, дасягнутых у рамках трохбаковых заяў ад 9 лістапада 2020 году, 11 студзеня 2021 году, 26 лістапада 2021 году, а таксама падчас трохбаковай сустрэчы ў Брусэлі 14 сьнежня, піша прэс-служба армянскага прэм’ера. Прэс-служба азэрбайджанскага прэзыдэнта абмежавалася публікацыяй сумеснага фатаздымка.

Па выніках сустрэчы дасягнута дамоўленасьць аб фармаваньні да канца красавіка двухбаковай камісіі па дэлімітацыі мяжы паміж Армэніяй і Азэрбайджанам, якая таксама будзе ўпаўнаважана займацца пытаньнямі бясьпекі і стабільнасьці ўздоўж мяжы.

Прэм’ер-міністар Армэніі і прэзыдэнт Азэрбайджану даручылі міністрам замежных спраў сваіх дзяржаў пачаць падрыхтоўку да мірных перамоваў паміж дзьвюма краінамі.

Канфлікт у Карабаху

  • Тэрытарыяльная спрэчка паміж Армэніяй і Азэрбайджанам вакол Нагорнага Карабаху доўжыцца з канца 1980-х гадоў. Населеная пераважна этнічнымі армянамі Нагорна-Карабаская аўтаномная вобласьць пры падтрымцы Армэніі заявіла аб выхадзе з Азэрбайджанскай ССР, а ў верасьні 1991 году абвясьціла аб стварэньні «Нагорна-Карабаскай рэспублікі» («Арцах» па-армянску).
  • Падчас узброенага канфлікту 1988–1994 гадоў у рэгіёне загінулі 30 тысяч чалавек. Нагорны Карабах і некалькі прылеглых да яго раёнаў Азэрбайджану перайшлі пад фактычны кантроль узброеных сілаў Армэніі. У выніку сотні тысяч чалавек, пераважна этнічныя азэрбайджанцы, сталі ўцекачамі і вымушанымі перасяленцамі.
  • «Нагорна-Карабаская рэспубліка» не была афіцыйна прызнаная ніводнай зь дзяржаваў ААН, у тым ліку самой Армэніяй. У 1993 годзе ААН прыняла чатыры рэзалюцыі з патрабаваньнямі вываду армянскіх войскаў з Карабаху і прызнаньнем тэрыторыі часткай Азэрбайджану.
  • Пасьля чарговага абвастрэньня сытуацыі ў канцы верасьня 2020 году Азэрбайджан вярнуў пад свой кантроль раёны вакол Нагорнага Карабаху і ўзяў старажытны і сымбалічна істотны горад Шуша. Назаўтра пасьля ўзяцьця Шушы прэмʼер-міністар Армэніі Нікол Пашыньян, прэзыдэнт Азэрбайджану Ільхам Аліеў і прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін падпісалі мірнае пагадненьне аб спыненьні вайны ў рэгіёне.
  • Паводле дамовы за Армэніяй і Азэрбайджанам замацаваныя тэрыторыі, на якіх знаходзіліся войскі на момант падпісаньня дакумэнту. Уздоўж лініі дотыку разьмешчана міратворчая місія Расеі, якая на ліпень 2021 году складае каля 2 тысяч чалавек.
  • Нягледзячы на мірнае пагадненьне 2020 году, паміж войскамі дзьвюх краін пэрыядычна ўзьнікаюць перастрэлкі, якія прыводзяць да ўзяцьця ў палон і гібелі вайскоўцаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG