Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Канада ўвяла санкцыі супраць патрыярха Кірыла і расейскіх прапагандыстаў


Кіраўнік Расейскай праваслаўнай царквы патрыярх Кірыл
Кіраўнік Расейскай праваслаўнай царквы патрыярх Кірыл

Канада абвясьціла пра дадатковыя санкцыі супраць 29 расейцаў і 15 арганізацый з Расеі.

Пра гэта паведамляецца на сайце канадзкага ўраду.

Асобаў, якія падпалі пад санкцыі, канадзкія ўлады назвалі «спансаванымі дзяржавай агентамі дэзынфармацыі і прапаганды», а арганізацыі — кампаніямі, якія кантралююцца або прыналежаць расейскаму ўраду і ўцягнутыя ў дэзынфармацыйную працу.

Сярод іх кіраўнік Расейскай праваслаўнай царквы патрыярх Кірыл, афіцыйная прадстаўніца МЗС Расеі Марыя Захарава, тэлевядоўцы Кацярына Андрэева, Вольга Скабеева, Арцём Шэйнін, Тыгран Кеасаян і Антон Красоўскі, кіраўнік Міністэрства лічбавага разьвіцьця Максут Шадаеў, генэральны дырэктар «Камсамольскай праўды» Ўладзімір Сунгоркін, былы кіраўнік «Яндэксу» Тыгран Худавер’ян і кіраўнік «Роскомнадзору» Андрэй Ліпаў. Санкцыі таксама былі накладзеныя на «Роскомнадзор» як ведамства.

У санкцыйным сьпісе таксама апынуліся «Газпром Медиа», «Первый канал», тэлеканалы «Россия-1» и «НТВ», Sputnik, RT і ТАСС.

«Расейская прапагандысцкая машына павінна адказаць за сваю хлусьню. Канада адданая барацьбе з дэзынфармацыяй, дзе б і калі б тая ні была знойдзена. Сёньня мы даем зразумець тым, хто распаўсюджвае падман: вы будзеце прыцягнуты да адказнасьці. Канада выступае на баку Ўкраіны», — заявіла кіраўніца МЗС Канады Мэляні Жалі.

Канада таксама ўвяла забарону на імпарт золата з Расеі і некаторыя вырабы зь яго.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG