Як паведамляюць ягоныя паплечнікі, суд над ім адбудзецца 15 ліпеня, піша «Вясна».
14 ліпеня ў Вярхоўным судзе за зачыненымі дзьвярыма разглядалася аб ліквідацыі Свабоднага Прафсаюза Беларускага. Старшыню апыталі ў якасьці сьведкі і выставілі за дзьверы, рашэньне суда так і невядомае — піша тэлеграм-канал СПБ.
Учора Вярхоўны суд Беларусі зьліквідаваў Беларускі прафсаюз работнікаў радыёэлектроннай прамысловасьці і Беларускі незалежны прафсаюз.
Разглядаюцца справы аб ліквідацыі яшчэ трох, у тым ліку і Свабоднага Прафсаюзу Беларускага.
13 траўня праваабарончая супольнасьць Беларусі прызнала палітвязьнямі 10 прадстаўнікоў незалежных прафсаюзаў, затрыманых у красавіку 2022 году.
Палітвязьнямі прызнаныя: Аляксандар Ярашук, старшыня Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП); Сяргей Антусевіч, намесьнік старшыні БКДП; Генадзь Фядыніч, лідэр прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасьці; прафсаюзныя актывісты Вацлаў Арэшка, Міхаіл Громаў, Ірына Бут-Гусаім, Міраслаў Сабчук, Яніна Малаш, Віталь Чычмароў, Васіль Берасьнеў.