Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна паведаміла пра ўдары па расейскіх складах боепрыпасаў на акупаванай тэрыторыі. ВІДЭА


Кадр зь відэа выбуху ў Новай Кахоўцы
Кадр зь відэа выбуху ў Новай Кахоўцы

Украінскія вайскоўцы паведамілі, што нанесьлі ўдары па расейскіх складах боепрыпасаў на акупаваных тэрыторыях Мікалаеўскай і Херсонскай вобласьці.

«Нашы штурмавікі нанесьлі тры авіяўдары па складах боепрыпасаў у Мікалаеўскай вобласьці, у раёнах Сьнягураўкі і Любімаўкі. А зь верталётаў — па апорным пункце праціўніка ў раёне Праўдыні і варожых пазыцыях вакол Аляксандраўкі», — паведаміла ўвечары 11 ліпеня апэратыўнае камандаваньне «Поўдзень».

Таксама, паводле камандаваньня, у выніку абстрэлу ўкраінскіх ракетна-артылерыйскіх падразьдзяленьняў расейскае войска страціла склад з боепрыпасамі ў Новай Кахоўцы Херсонскай вобласьці.

У сацыяльных сетках апублікавалі відэа з магутным выбухам.

Расейскія агенцтвы ТАСС і «РИА Новости» заяўляюць, што пад абстрэл у Новай Кахоўцы трапілі склады з салетрай і што пашкоджаныя найбліжэйшыя рынак, бальніца і жылыя дамы, загінулі 6 чалавек, яшчэ каля 40 паранены.

  • Горад Новая Кахоўка — раённы цэнтар у Херсонскай вобласьці — перайшоў пад кантроль Расеі ў першы ж дзень яе маштабнага нападу на Ўкріану, 24 лютага 2022. Раней у адкрытых крыніцах не было інфармацыі пра тое, што там ёсьць склады з салетрай.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG