Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Полк Каліноўскага паведаміў пра магчымую гібель яшчэ траіх байцоў у баях пад Лісічанскам


Васіль «Атам» Грудовік, Васіль «Сябро» Парфянкоў, Вадзім «Папік» Шатроў
Васіль «Атам» Грудовік, Васіль «Сябро» Парфянкоў, Вадзім «Папік» Шатроў

Полк імя Кастуся Каліноўскага зрабіў афіцыйную заяву наконт сытуацыі з ваярамі, якія зьніклі пад Лісічанскам.

«На дадзены момант нашы ваяры афіцыйна лічацца зьніклымі бязь вестак, але прааналізаваўшы відэа і фотаматэрыялы, якія былі апублікаваныя ворагам, мы схіляемся да таго, што ваяры Васіль Парфянкоў (пазыўны „Сябро“) і Вадзім Шатроў (пазыўны „Папік“), імаверна, загінулі на полі бою. Таксама, паводле сьведчаньняў байцоў, што выйшлі жывымі з таго бою, Васіль Грудовік (пазыўны „Атам“) атрымаў раненьні, не сумяшчальныя з жыцьцём... », — гаворыцца ў заяве прэс-службы палка.

У палку Каліноўскага, аднак, падкрэсьліваюць, што інфармацыя не канчатковая:

«Мы ня маем целаў ніводнага зь пералічаных ваяроў, у сувязі з чым мы ня можам дакладна на канстатаваць факт гібелі...».

Раней полк Кастуся Каліноўскага афіцыйна паведаміў, што 26 чэрвеня ў баях пад Лісічанскам загінуў камандзір батальёну «Волат» Іван «Брэст». Таксама зьявіліся відэа з палоннымі Янам «Тромблі» Дзюрбейкам і Сяргеем «Кляшчом» Дзегцевым, пра гэта паведамляла і прэс-служба палка Каліноўскага.

Акрамя названых байцоў, з пачатку расейска-ўкраінскай вайны ў баях загінулі яшчэ 6 беларусаў — добраахвотнікаў і жаўнераў УСУ: Аляксей «Тур» Скобля, Ільля «Літвін» Хрэнаў, Зьміцер «Тэрор» Апанасовіч, Зьміцер «Ганс» Рубашэўскі, Канстанцін «Фэнікс» Дзюбайла, Павал «Волат».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG