Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пратакол аб уступленьні Швэцыі і Фінляндыі ў NATO падпішуць у наступны аўторак


Сьцягі Фінляндыі, NATO і Швэцыі
Сьцягі Фінляндыі, NATO і Швэцыі

У наступны аўторак Швэцыя і Фінляндыя падпішуць пратакол аб уступленьні ў NATO, каб афіцыйна далучыцца да альянсу, заявіў генэральны сакратар альянсу Енс Столтэнбэрг.

Учора на саміце NATO прэзыдэнт Байдэн прывітаў заключэньне Турэччынай трохбаковага пагадненьня з Фінляндыяй і Швэцыяй, якое адкрыла шлях да таго, каб саюзьнікі запрасілі іх уступіць у Паўночнаатлянтычны альянс.

Турэччына першапачаткова выказала пярэчаньні наконт уступленьня Швэцыі і Фінляндыі ў NATO і запатрабавала задавальненьня шэрагу ўмоў: экстрадыцыі асоб, якіх Анкара лічыць зьвязанымі з тэрарыстамі, і гарантыі зьняцьця абмежаваньняў на пастаўку ёй зброі.

Пратакол аб уступленьні павінен быць ратыфікаваны парлямэнтамі ўсіх 30 краін-саюзьніц, з тым, каб абедзьве дзяржавы, якія ўступілі ў NATO, маглі скарыстацца палажэньнямі аб калектыўнай абароне альянсу.

Дзякуючы ўступленьню Швэцыі і Фінляндыі ў NATO чальцы альянсу змогуць прадэманстраваць рашучасьць перад абліччам Расеі, якая сёньня разглядаецца NATO не як магчымы супернік, а як прамая пагроза бясьпецы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG