Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуская чыгунка хацела аднавіць цягнік у Вільню. У Літве адмовіліся


Цягнік «Вільня — Менск». Ілюстрацыйнае фота
Цягнік «Вільня — Менск». Ілюстрацыйнае фота

Менск выказаў жаданьне аднавіць пасажырскія чыгуначныя зносіны зь Вільняй, якія былі спынены два гады таму, паведамляе выданьне Delfi.it. Аднак у Літоўскіх чыгунках адзначылі, што ні сёлета, ні ў наступным годзе такіх плянаў ня маюць.

З пачатку пандэміі COVID-19 у 2020 годзе паміж Вільняй і Менскам спынілася пасажырскае чыгуначнае злучэньне. Прадстаўніца літоўскай кампаніі LTG Катрына Дыкарайце паведаміла, што ў Літоўскія чыгункі паступіў запыт ад Беларускай чыгункі наконт магчымага аднаўленьня маршруту Менск — Вільня.

«З улікам усіх абставін у нашы пляны на 2023 год не ўваходзіць злучэньне паміж сталіцамі Літвы і Беларусі», — адзначыла Катрына Дыкарайце.

У Літоўскіх чыгунках паведамілі, што гадавыя графікі міжнародных зносінаў з прасторамі, дзе выкарыстоўваецца расейскі фармат каляіны, разглядаюць адзін раз на год. Рашэньне прымаюць да сярэдзіны году, і яно набывае сілу ў сьнежні.

Раней Менск ужо прыкладаў намаганьні, каб аднавіць пасажырскія рэйсы ў Латвію і Польшчу, якія спыніліся ў сакавіку 2020 году праз пандэмію. Аднак беспасьпяхова.

Да пандэміі COVID-19 на Літву, Латвію і Польшчу прыпадала каля пятай часткі міжнародных пасажырскіх чыгуначных перавозак зь Беларусі.

«Цяпер зь Менску ў Вільню, Рыгу і Варшаву курсуюць штодзённыя аўтобусы, колькасьць пасажыраў пастаянна павялічваецца», — дадалі ў кампаніі LTG.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG