Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Афіцыйныя сацыёлягі: «Галоўныя нацыянальныя сымбалі для беларусаў – помнікі ВАВ і дзяржаўная сымболіка»


75-я ўгодкі ВАВ у Берасьці, 2016 год. Архіўнае фота
75-я ўгодкі ВАВ у Берасьці, 2016 год. Архіўнае фота

Найбольш значнымі нацыянальнымі сымбалямі для беларусаў зьяўляюцца помнікі Вялікай Айчыннай вайны і дзяржаўная сымболіка, — цытуе БелТА дырэктара Інстытуту сацыялёгіі Нацыянальнай акадэміі навук кандыдата сацыялягічных навук, дацэнта Мікалая Мысьліўца.

Мікалай Мысьлівец пракамэнтаваў вынікі тэлефоннага сацыялягічнага апытаньня «Патрыятычныя каштоўнасьці насельніцтва Рэспублікі Беларусь».

  • На дадзены момант 48,6% беларусаў лічаць галоўным нацыянальным сымбалем помнікі Вялікай Айчыннай вайны», — сказаў дырэктар Інстытуту сацыялёгіі.
  • На другім месцы — дзяржаўная сымболіка Беларусі. «Розьніцы фактычна няма. 48,6% указалі на помнікі вайны, а 47,5% — на дзяржаўную сымболіку. Акрамя таго, рэспандэнты адзначалі аб'екты культурнай спадчыны, беларускую мову і літаратуру. Таму спалучэньне дзяржаўнасьці і традыцыйнасьці — гэта тыя прыярытэты, якімі кіруюцца нашы грамадзяне пры вызначэньні свайго стаўленьня да сучаснасьці, мінулага і будучыні нашай краіны», — адзначыў Мікалай Мысьлівец.
  • На трэцім — абʼекты культурнай спадчыны: 39,5%.
  • На чацьвёртым — беларуская мова і літаратура: 38,6%.
  • На пятым і шостым — гістарычная сымболіка (32,7%) і рэлігійныя сьвятыні (26,3%).

Раней навукоўцы лічылі галоўнымі сымбалямі беларусаў валошку, бусла і зубра, сказаў дырэктар інстытуту сацыялёгіі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG