Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь падоўжыла харчовае эмбарга да канца 2022 году


Грушы. Ілюстрацыйнае фота
Грушы. Ілюстрацыйнае фота

Урад Беларусі прадоўжыў так званыя харчовыя «контрасанкцыі» на шэраг тавараў зь «недружалюбных краін» да канца да 31 сьнежня 2022 году.

Гэта прадугледжана пастановай нумар 412 ад 27 чэрвеня, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Пры гэтым сьпіс забароненых да ўвозу тавараў з Эўразьвязу, ЗША, Канады, Нарвэгіі, Альбаніі, Ісьляндыі, Паўночнай Македоніі, Вялікай Брытаніі, Чарнагорыі, Швайцарыі, Ліхтэнштэйна і Сэрбіі зноў звузіўся.

Цяпер эмбарга не датычыць груш, абрыкосаў, вішань, чарэшань, пэрсікаў, нэктарынаў, сьліў і хурмы.

У Беларусі з 1 студзеня ў адказ на заходнія санкцыі ўвялі забарону на імпарт зь «недружалюбных краін». Пад абмежаваньні трапілі ў тым ліку мяса сьвежае, астуджанае і замарожанае буйной рагатай жывёлы, сьвініны і свойскай птушкі, субпрадукты, тлушчы, каўбасы, мяса салёнае, у расоле, сушанае або вэнджанае, харчовая мука зь мяса або мясных субпрадуктаў, малако і малочная прадукцыя, гародніна, садавіна і арэхі, кандытарскія вырабы, соль.

Пад забаронай апынулася прадукцыя сярод іншага з краін ЭЗ, ЗША, Канады, Нарвэгіі, Вялікай Брытаніі.

Пазьней урад Беларусі скараціў сьпіс тавараў, якія з 1 студзеня перасталі ўвозіць зь «недружалюбных» заходніх краін. З 27 красавіка зь яго выключылі ў тым ліку яблыкі, грушы і салаты.

Абмежаваньні не распаўсюджваюцца на тавары, якія вывозяць у краіны ЭАЭС, а таксама іншыя дзяржавы для аказаньня міжнароднай гуманітарнай дапамогі. Таксама новаўвядзеньне ня тычыцца тавараў, якія ідуць празь Беларусь транзытам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG