Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінская выведка заяўляе, што Расея плянуе падрыў жылых дамоў у Мазыры


Мазырскі НПЗ
Мазырскі НПЗ

Галоўнае ўпраўленьне выведкі Міністэрства абароны Ўкраіны (ГУР МАУ) сьцьвярджае, што Расея плянуе зладзіць выбухі жылых дамоў у Мазыры, каб уцягнуць Беларусь у вайну супраць Украіны.

«Паводле атрыманых дадзеных, РФ паспрабуе ўцягнуць Беларусь у ваенны канфлікт з Украінай з дапамогай шэрагу правакацыяў па інфраструктурных аб’ектах і цывільным насельніцтве», — заяўляе ГУР.

Паводле ўкраінскай выведкі, у Мазыр прыбылі дывэрсійныя групы, у якія ўваходзяць супрацоўнікі Галоўнага выведнага ўпраўленьня Узброеных сілаў РФ (ГРУ УС РФ) і байцы прыватных ваенных кампаній.

«Расейскае ГРУ плянуе правесьці сэрыю артылерыйскіх ракетных удараў па Мазырскім НПЗ, абʼектах цывільнай інфраструктуры і жылых масіваў. Падчас абстрэлаў дадаткова адбудуцца падрывы жылых будынкаў, лякарняў і школы. Гэта, на думку крамлёўскіх куратараў „спэцапэрацыі“, створыць для Лукашэнкі так званы casus belli (падставу для вайны)», — гаворыцца ў паведамленьні ўкраінскай выведкі.

Незалежная праверка інфармацыі пра ваенныя дзеяньні, якую даюць афіцыйныя асобы розных бакоў, пакуль немагчымая.

  • Як паведаміла Міністэрства абароны Беларусі, у Гомельскай вобласьці з 22 чэрвеня да 1 ліпеня пройдуць мабілізацыйныя вучэньні з удзелам ваенкаматаў.
  • 23–24 чэрвеня шматлікія ўкраінскія СМІ перадалі са спасылкай на неназваныя крыніцы ў тамтэйшай выведцы інфармацыю пра эвакуацыю Мазыра. Таксама яны напісалі пра вываз паліва з Мазырскага нафтаперапрацоўчага заводу.
  • У ноч на 22 чэрвеня маніторынгавая група «Беларускі Гаюн» зафіксавала начны прылёт у аэрапорт Гомля самалётаў Ил-76МД, якія належаць расейскім вайскоўцам. «Самалёты прывезьлі ня менш за 16 ракет для зэнітна-ракетных комплексаў С-300», — паведамляў «Беларускі Гаюн».
  • 16 чэрвеня пры паездцы ў Бабруйск Аляксандар Лукашэнка заявіў, маючы на ўвазе ўкраінскі бок: «Калі яны ўдараць па Мазыры (у іх была такая варʼяцкая думка) — мы ўдарым па Кіеве, не заходзячы ва Ўкраіну».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG