Як паведаміла прэсавая служба Міністэрства абароны Беларусі, мабілізацыйныя вучэньні будуць праходзіць на тэрыторыі Гомельскай вобласьці.
«Для стварэньня абстаноўкі, набліжанай да рэальнай, у вучэньнях сплянаваны ўдзел падразьдзяленьняў сіл спэцыяльных апэрацый Узброеных сіл», — адзначаецца ў паведамленьні.
На вучэньнях ваенкаматы будуць адпрацоўваць захады па абвяшчэньні мабілізацыі і зборы вайсковаабавязаных на пунктах адпраўкі ў вайсковыя часткі. Паведамляецца, што пасьля фармаваньня адпаведных камандаў вайсковаабавязаныя вернуцца на месца жыхарства.
У ведамстве адзначылі, што мабілізацыйныя вучэньні адбываюцца кожны год і летась яны праходзілі ў Магілёўскай вобласьці.