Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Я ніколі не адчувала сябе ні прынцэсай, ні першай лэдзі». Удава Станіслава Шушкевіча пра шчасьлівыя 47 гадоў з мужам і ягоную сьмерць


Ірына Шушкевіч
Ірына Шушкевіч

3 траўня 2022 году пасьля каранавіруснай хваробы ня стала першага кіраўніка незалежнай Беларусі Станіслава Шушкевіча. Яму было 87 гадоў, ён пражыў насычанае і цікавае жыцьцё — ваеннае дзяцінства, імклівая навуковая кар’ера, выкладаньне расейскай мовы будучаму абвінавачанаму ў забойстве прэзыдэнта ЗША, старшынства ў Вярхоўным Савеце Беларусі, падпісаньне дакумэнтаў аб спыненьні існаваньня СССР, прыём з афіцыйным візытам Біла Клінтана ў 1994 годзе...

Ягоная ўдава Ірына Шушкевіч запісала відэа, дзе расказала пра іх знаёмства, пачатак сямейнага жыцьця, а таксама пра пэрыяд, калі яна стала «першай лэдзі краіны».

Спадарыня Ірына кажа, што была вельмі ўражаная разьвітаньнем са Станіславам Шушкевічам: у нейкі момант давялося аддаць загад зачыніць браму катэдральнага касьцёла, каб спыніць плынь людзей і пачаць памінальную імшу. Немагчыма бязь сьлёз узгадваць і палымяную прамову Тадэвуша Кандрусевіча, які лічыць Станіслава Шушкевіча вялікім сябрам усіх каталікоў Беларусі. Удава палітыка расказвае, як не ўдалося дамагчыся месца для пахаваньня на Ўсходніх могілках, хто выказаў ёй спачуваньні і чаму яна рада, што дзяржава ніяк не паўдзельнічала ў пахаваньні палітыка.

«Яны пры жыцьці яго ня бачылі, ну і пасьля сьмерці ня бачаць. Цяпер ім нават лягчэй і спакайней — чалавек ужо нічога ня скажа».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG